Валанцёрства ў Еўрапейскім моладзевым парламенце

Еўрапейскі моладзевы парламент шукае двух валанцёраў для работы ў міжнародным офісе ў Берліне.

Калі: 2018-2019.
Дзе: Берлін, Нямеччына.

Працягласць валанцёрскай праграмы – 6 альбо 12 месяцаў:

  • жнівень 2018 – 31 студзеня 2019 года;
  • жнівень 2018 – 31 ліпеня 2019 года;
  • люты 2019 – студень 2020 года.

Задачы валанцёраў:

  • дапамога ў арганізацыі мерапрыемстваў;
  • дапамога ў працы з сацыяльнымі сеткамі, у стварэнні флаераў і брашур;
  • дапамога ў каардынацыі трэнінгаў і вебінараў;
  • падрыхтоўка справаздач і інш.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • добрае валоданне ангельскай мовай;
  • добрыя камунікатыўныя навыкі.
  • досвед працы ў офісе;
  • прысутнасць каманднага духу;
  • добрае валоданне Microsoft Office;
  • высокая матывацыя;
  • зацікаўленасць мэтамі арганізацыі.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары прадастаўляюць бясплатнае пражыванне, медыцынскую страхоўку, аплочваюць транспартныя выдаткі па Берліне і на даезд да месца стажыроўкі, выдаюць 350 еўра штомесяц на кішэнныя выдаткі, а таксама аднаразовы грант на моўныя курсы, падручнікі і слоўнікі.

Падаць заяўку можна тут.

Дэдлайн – 22 ліпеня 2018 года.

Падрабязнасці на сайце.