Валанцёрства на міжнароднай велагонцы

Міжнародная шашэйная велагонка “Гран-пры Мінска” і “Кубак Мінска” ў пошуках валанцёраў – і не толькі раварыстаў.

Калі: 18-19 жніўня 2018 года.
Дзе: Мінск.

Патрабуецца дапамога ў забяспечванні бяспекі і парадку па маршруце гонкі:

  • 18 жніўня (субота), 9.00 – 15.00, – вакол Мінскага мора;
  • 19 жніўня (нядзеля), 11.30 – 18.00, – Мінск.

Умовы для валанцёраў

Валанцёраў забяспечаць вадой, бутэрбродамі і майкамі.

Патрабаванні да валанцёраў:

  • адказнасць;
  • спраўнасць;
  • ровар не абавязкова.

Дэдлайн падачы заяўкі – 13 жніўня. Пасля 14 жніўня з валанцёрамі скантактуюцца куратары.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.