Вандроўка па Гародні і ўнутраным свеце

Валанцёры ГА “Цэнтр “Трэці сектар” запрашаюць далучыцца да вандроўкі “У пошуках сябе”.

Калі: 23 верасня, 10:00 – 18:00.
Дзе: Гародны, парк “Пышкі”.

У вандроўцы можна будзе пазнаёміцца з унутранымі скарбамі, сустрэцца са сваімі эмоцыямі, падзяліцца сваімі думкамі, атрымаць падтрымку і натхніцца на новыя подзвігі.

Удзельнікаў чакаюць цікавыя практыкаванні на ўсвядомленасць, сумеснае гатаванне ежы і цёплая атмасфера.

Удзел бясплатны, але патрэбна папярэдняя рэгістрацыя. Дэдлайн – 21 верасня 2017 года.

Па ўсіх пытаннях можна кантактаваць па тэлефоне +375 33 3809359 (Наста).