Варкшоп “(Не)даступны анлайн: што рабіць?”

37

Цэнтр разціцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка” ў партнёрстве з Офісам еўрапейскай экспертызы і камунікацый і анлайн-часопісам CityDog.by у межах ініцыятывы «ALL Inclusive» запрашаюць на варкшоп, прысвечаны інклюзіўнасці анлайн-мерапрыемстваў на этапе іх падрыхтоўкі і правядзення.

У выніку удзелу ў варкшопе вы: 

  • атрымаеце ўяўленне пра бар’еры да ўдзелу ў анлайн-мерапрыемствах людзей з уразлівых груп (людзей з інваліднасцю, сталага веку, падлеткаў, людзей, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі хатняга гвалту і інш.);
  • абмяркуеце спосабы пераадолення бар’ераў;
  • зможаце вызначыць, што з магчымых вырашэнняў падыходзіць для вашай дзейнасці.

Калі: 16 чэрвеня 2020

Час: 17:00 — 19:00

Дзе: платформа Zoom

Варкшоп разлічаны на прадстаўнікоў і прадстаўніц беларускіх некамерцыйных арганізацый і ініцыятыў, якія хочуць зрабіць свае анлайн-мерапрыемствы больш інклюзіўнымі.

Варкшоп пройдзе ў інтэрактыўнай форме, таму важна магчымасць удзельнічаць з уключанымі мікрафонам і камерай, зручней удзельнічаць з выкарыстаннем кампутара.

Рэгістрацыя абавязковая і адкрыта да 21:00 15 чэрвеня па спасылцы. Колькасць удзельнікаў і ўдзельніц абмежаваная, таму рэгістрацыя можа быць закрыта раней. Калі ласка, запаўняйце форму ў тым выпадку, калі ўпэўнены, што ў вас атрымаецца прысутнічаць.

Пасля запаўннення формы ўдзельнікі атрымаюць 16 чэрвеня ліст з пацверджаннем і спасылкай на канферэнцыю ў Zoom.

Глядзіце таксама: