Варкшоп па Creative Writing у Стамбуле

Turkish National Agency запрашае на варкшоп Creative Writing.

Калі: 30 кастрычніка – 4 лістапада 2017 года.
Дзе: Стамбул, Турцыя.

Гэты варкшоп – частка серыі варкшопаў, што мае на мэце падвысіць якасць працы ў моладзевым асяродку. Мяркуецца, што моладзевыя трэнеры падвысяць свае кампетэнцыі, зробяць пэўныя эксперыменты адукацыйных інструментаў. Навыкі крэатыўнага пісьма – фокус дадзенага варкшопу. Іх развіццё будзе адбывацца падчас спазнання метадаў, патэнцыялу і абмежаванняў у моладзевай працы з ўцекачамі.

Удзельнікі гэтага варкшопу атрымаюць шанец падаць заяўку на “IC Product Jam”, які пройдзе летам 2018-га.

Да ўдзелу запрашаюцца трэнеры, адукатары ў галіне моладзевай працы, трэнеры, афіляваныя з рознымі нацыянальнымі агенцыямі праграмы Erasmus+, сябры трэнерскага пулу ад моладзевага дэпартамента Рады Еўропы.

Фінансавыя ўмовы

Варкшоп фінансуецца праграмай Erasmus+, гэта значыць усе выдаткі на пражыванне, харчаванне, праезд пераймаюцца арганізатарамі. Адзінае – існуе ўнёсак за ўдзел, які адрозніваюцца ў залежнасці ад краіны, якую прадстаўляе ўдзельнік.

Падаць заяўку можна тут.

Дэдлайн – 10 верасня 2017 года.