Варкшоп па міжнароднай кааперацыі

Даследчы цэнтр Salto пры падтрымцы Польскага нацыянальнага агенцтва Erasmus+ запрашае моладзевых лідараў на варкшоп “International cooperation for newcomers”.

Калі: 22-24 лістапада 2017 года.
Дзе: Канстанцін-Езёрна, Польшча.

Мэты:

  • узбагаціць веды аб тым, як распланаваць і рэалізаваць міжнародны прект, асабліва ў галіне моладзевых абменаў;
  • падтрымаць ініцыятывы ўдзельнікаў і дапамагчы знайсці партнераў;
  • прадставіць магчымасці міжнароднага супрацоўніцтва ў рамках Erasmus+ Youth Programme.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост да 18 гадоў;
  • валоданне ангельскай мовай для камунікацыі і сумеснай працы,
  • досвед працы з моладдзю на нацыянальным, але НЕ на міжнародным ўзроўні,
  • матывацыя арганізаваць уласны праект,

Фінансавыя ўмовы

Усе выдаткі (пражыванне, праезд, візы і г.д.), якія маюць дачыненне да ўдзелу ў воркшопе, забяспечваюццца праграмай. Выключэнне складае плата за ўдзел, якая змяняецца ад краіны к краіне.

Дэдлайн падачы заяўкі – 12 кастрычніка.

Па ўсім пытанням можна звяртацца на e-адрас ksuchecka@frse.org.pl (Karolina Suchecka).

Больш падрабязнасцей па спасылцы.