Варкшоп па стварэнні і прасоўванні відэакантэнту
- 23.05.2019
- Семінары

- моладзь ва ўзросце ад 18 гадоў
- Мінск
- 7-9 чэрвеня 2019
- руская
- 28.05.2019
- art_inclusion.tilda.ws
Праект #ART_INCLUSION запрашае на трохдзённы інтэнсіў па магчымасцям і спосабам выкарыстання Youtube для распаўсюду ідэй.
Калі: 7-9 чэрвеня 2019.
Дзе: Мінск, Беларусь.
Каму будзе цікава?
Курс арыентаваны на блогераў, грамадскіх і культурных дзеячаў. Традыцыйна для праекта #ART_INCLUSION асаблівая ўвага будзе аддадзена людзям з інваліднасцю, гатовым адкрываць сябе для публікі, агучваць свае каштоўнасці, праблемы і патрэбы, пра якія нашаму грамадству важна ведаць.
Вядучы курса – Павел Кваснеўскі, прадзюсер тэле- і кінапраектаў з 25-гадовым стажам, сузаснавальнік Video Brothers – шматканальнай партнёрскай сеткі. Кампанія кіруе 300 каналамі, бібліятэкі якіх налічваюць звыш 50 000 відэаролікаў з колькасцю праглядаў звыш 177 мільёнаў штомесяц.
Дэдлайн падачы заяўкі – 28 траўня 2019. Вынікі адбору будуць абвешчаныя 31 траўня.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.