Варкшоп у Музеі Халакосту ў Вашынгтоне

1-12 жніўня 2016 года Мемарыяльны музей Халакосту ў Вашынгтоне ладзіць варкшоп, які дапаможа пазнаёміцца са сведчаннямі Халакосту ў краінах былога СССР.

Запрашаюцца студэнты і дактаранты з універсітэтаў Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Казахстана, Кіргізіі, Латвіі, Літвы, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Украіны, Узбекістана, Эстоніі.

Удзельнікі варкшопу засяродзяцца на працы з вуснымі і пісьмовымі сведчаннямі злачынцаў, назіральнікаў і ахвяр Халакосту на тэрыторыі былога СССР.

Кожны зможа скарыстацца рэсурсамі Мемарыяльнага музея Халакосту, які налічвае некалькі тысяч вусных сведчанняў, больш за 210 мільёнаў старонак архіўных дакументаў, у тым ліку больш за 15 мільёнаў старонак лічбавых копій і пісьмовых дакументаў з былога Савецкага Саюза.

Удзельнікі варкшопу зробяць прэзентацыю і абмяркуюць праблематыку выкарыстання сведчанняў у даследаваннях і выкладанне тэмы Халакосту ў былым Савецкім Саюзе.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары пакрываюць выдаткі ўдзельнікаў на падарожжа ў Вашынгтон (у абодва бакі), забяспечваюць пражыванне, а таксама кампенсуюць выдаткі на амерыканскую візу, харчаванне, мясцовы транспарт.

Як падацца

Падаць заяўку можна па спасылцы. У дадатак неабходна даслаць CV і рэзюмэ па актуальнай тэме даследаванняў (памер – 1 тыс. словаў) на е-адрас danewman@ushmm.org (Dr. Daniel Newman).

Дэдлайн – 14 лютага 2016 г.

Падрабязная інфармацыя – на гэтай старонцы.

Паводле by.odb-office.eu