Вас запрашаюць на шпацыр. Па гарадзенскай памяці
- 16.03.2016
- Трэнінгі

- усе зацікаўленыя
- Гародня
- 1-3 красавіка 2016
- беларуская, руская
- 30.03.2016
- facebook.com
Беларускі архіў вуснай гісторыі і музей “Дом Анны Франк” запрашаюць на трэнінг “Шпацыр па памяці”.
Лакацыя – Гародня, перыяд – 1-3 красавіка 2016 года.
Удзельнікі будуць даследаваць памяць у горадзе і ствараць адпаведнае відэа.
У межах трохдзённага трэнінгу адбудзецца вывучэнне помнікаў альбо памятных месцаў, якія выклікаюць найбольшую цікавасць, а таксама майстар-класы па здымцы і мантажу відэа. Апроч гэтага, гарантуюцца цёплая гарбата/кава, смачныя абеды і прыемная, сяброўская атмасфера.
Фінансавыя ўмовы
Удзел у трэнінгу бясплатны.
Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету.
Дэдлайн – 30 сакавіка.
З дадатковымі пытаннямі можна пісаць на е-адрас l.shynder@annefrank.nl.