Важныя пытанні ў Будапешце

Летняя школа ў Будапешце збярэ 30 удзельнікаў з усяго свету, каб абмеркаваць актуальныя пытанні этнічных, рэлігійных і нацыянальных меншасцей.

Да ўдзелу запрашаюцца:

  • студэнты магістратуры і дактарантуры;
  • выкладчыкі ВНУ, журналісты, супрацоўнікі дзяржустановаў;
  • актывісты і супрацоўнікі НДА;
  • усе зацікаўленыя ў сучасных зменах, тэорыях і методыках у сферы аховы меншасцей.

Перыяд – 10-16 ліпеня 2016 года. Лакацыя – Будапешт, Венгрыя.

Фінансавыя ўмовы

Унёсак за ўдзел складае 150 еўра, аднак ёсць 15 стыпендый (5 поўных і 10 частковых), якія кампенсуюць усе выдаткі, апроч праезду.

Як падацца

Каб стаць удзельнікам летняй школы, неабходна запоўніць заяўку, захаваць яе ў фармаце  2016GMRSS_[lastname_firstname] і даслаць на е-адрас applications@tomlantosinstitute.hu.

Дэдлайн – 10 сакавіка 2016 года.

Падрабязна пра Школу можна пачытаць тут.