Віцебск шукае спікераў для навукова-папулярных лекцый

«День Науки вне себя» у Віцебску шукае спікераў

19 траўня 2018 года «Наука вне себя в Витебске» ладзіць заключнае мерапрыемства трэцяга сезона адкрытых навукова-папулярных лекцый.  Фармат «Дня Науки вне себя в Витебске» прадугледжвае выступ адразу некалькіх лектараў і даследчыкаў.

Сярод жыхароў Віцебска шукаюцца тыя, хто можа цікава распавядаць пра навуку! Усё, што неабходна мець лектару/спікеру/вядучаму майстар-класа – дастатковая колькасць ведаў, каб адказваць на самыя незвычайныя пытанні, прафесійны досвед і жаданне ім дзяліцца.

Падаць заяўку можна па спасылцы

Спасылкі на суполкі ў сацыяльных сетках: «День Науки вне себя», «Наука вне себя»