Віцебскі арнамент: адукацыйны курс

Супольнасць Vitebsk4Me запрашае на адукацыйны курс, прысвечаны развіццю гарадской супольнасці.

Курс “Віцебскі арнамент” адкрыты для ўдзельнікаў без узроставых абмежаванняў, для тых, хто захапляецца актыўнасцямі, якія робяць горад больш утульным, свабодным і прывабным.

У праграме:

  • знаёмства з перадавымі практыкамі па арганізацыі гарадскіх падзей і працэсаў культурнага, мастацкага, сацыяльнага, экалагічнага і іншых напрамкаў. Выкладчыкі з розных гарадоў Беларусі распавядуць пра свой досвед, а таксама дадуць парады па праектах слухачоў курса;
  • праца ўдзельнікаў над асабістымі праектамі;
  • прадстаўленне сваіх ідэй зацікаўленым у партнёрстве бакам – гарадскім службам, камерцыйным прадпрыемствам, грамадскім аб’яднанням, творчым ініцыятывам.

Мінулым годам 15 новых праектаў узбагацілі арнамент горада Віцебска.

Каб стаць удзельнікам курса, трэба падаць заяўку на адбор. Дэдлайн – 15 кастрычніка 2017 года.

Па дадатковых пытаннях звяртайцеся на пошту vitebsk4me@gmail.com альбо па тэлефоне +375 25 9133876 (Уладзімір).