Вікі-летнік’2017: набор валанцёраў у каманду

Каманда Фаланстэра сумесна з Вікі-супольнасцю шчыра запрашаюць усіх фанатаў Вікіпедыі і проста зацікаўленых паваланцёрыць на Вікі-Летніку’2017.

Дзе: Беларусь
Працягласць: 7-17 ліпеня, 2017

Вікі-Летнік’2017 –  мерапрыемства для тых, хто хоча як мага больш даведацца пра Вікіпедыю, марыць стаць актыўным рэдактарам і жадае развіваць веды пра Беларусь і для беларусаў. Цудоўная прырода будзе натхняць, вопытныя выкладчыкі падзеляцца розумам і карыснымі саветамі, правядуць майстар-класы па напісанню артыкулаў, стварэнню шаблонаў і выкарыстанню адкрытых ведаў.

Хто патрэбен: энтузіасты, вікіфікітары і проста адказныя людзі, якія не баяцца браць на сабе складаныя задачы, будуць старана і плённа працаваць над іх выкананнем і зацікаўлены ў пашырэнні Вікі-руха ў Беларусі. Адчынены некалькі вакансій (лагіст, каардынатар актыўнасцяў, педагог-арганізатар), задача кожнай з якіх  – зрабіць Летнік’2017 крышачку лепш.

Доўгатэрміновым валанцёрам прапануюць:

  • бясплатнае пражыванне і харчаванне;
  • досвед працы ў камандзе Фаланстэра
  • магчымасць наведваць майстар-классы Вікі-Летніка

Каб стаць валанцёрам, трэба запоўніць анкету не пазней за 25 сакавіка.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.