VioskaLab: праграма для развіцця сельскай мясцовасці

VioskaLab, адкрытая моладзевая прастора для супольнага пошуку ідэй, запрашае актыўную моладзь далучыцца да рэалізацыі ініцыятыў у сельскай мясцовасці Мінскай і Гомельскай вобласці.

Калі: чэрвень – кастрычнік 2018 года.

Мэты праграмы:

  • Стварыць матывуючы асяродак для моладзі сельскай мясцовасці;
  • Паспрыяць фарміраванню мясцовых супольнасцяў, умацаванню сувязаў і добрасуседскіх практык у рэгіёнах;
  • Паўплываць на фарміраванне новага пазітыўнага іміджу вёскі і невялікіх гарадоў.

Каму будзе цікава?

Моладзі (18-35 гадоў), якая гатова рэалізоўваць свае ідэі ў сельскай мясцовасці і малых гарадах (насельніцтва да 10,000 чалавек) у Мінскай і Гомельскай вабласцях

Дэдлайн падачы заявак – 10 чэрвеня 2018.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.