VitebskON: на сувязі Віцебск!

Ну як ты там, наш любы дружа, наш каранцінна-канапавы ваяр, пакутнік-самаізалянт і проста маленькі ўстрывожаны чалавек? Нам дужа не хапае камунікацыі і стасункаў. Спадзяемся, як і табе, шаноўны чытач. Калі ўсе вoйны ў інсце перагледжаны, “Гульню тронаў” ты ўжо цытуеш на posh English, прэс блішчыць тузінам кубікаў, дык далучайся да анлайнаў Vitebsk4me!

Vitebsk4me запускае анлайн-праект у сваіх сацсетках. У планах – размовы з акцёрамі і танцоўшчыкамі, музыкамі і рэжысёрамі, чытанне кніжак, казак, аповедаў. Перыядычнасць выпускаў – некалькі разоў на тыдзень.

Віцебск будзе цалкам ON (air)!

Акрамя таго, у планах – гурткі псіхалагічнай дапамогі раз на тыдзень, а яшчэ настройпадымальныя дудлы і малюнкі ад лакальных мастакоў. 

Ёсць ідэі і прапановы, альбо жаданне правесці эфір? Пішы на vitebsk4me@gmail.com. 

Сачы за апдэйтамі на сайце vitebsk4.me і ў Інстаграме.