Вучоба ў Славакіі: шмат магчымасцей, шмат стыпендый

Нацыянальная стыпендыяльная праграма Славацкай Рэспублікі падтрымлівае мабільнасць студэнтаў і прапануе стажыроўкі ў славацкіх вну і ў навукова-даследчых арганізацыях.

Хто можа прэтэндаваць на стыпендыю:

  • студэнты вну, якія навучаюцца ў магістратуры за мяжой Славацкай Рэспублікі і якіх згодны прыняць адзін з грамадскіх, прыватных ці дзяржаўных універсітэтаў Славакіі для мэт акадэмічнай мабільнасці. Працягласць стыпендыі: 1 — 2 семестры;
  • аспіранты. Працягласць стыпендыі: 1 — 12 месяцаў;
  • выкладчыкі вну, якія выкладаюць за мяжой Славацкай Рэспублікі і якіх запросіць адзін з грамадскіх, прыватных ці дзяржаўных вну ў Славакіі на лектарскую стажыроўку або правядзенне навукова-даследчай / мастацкай працы ў Славакіі. Працягласць стыпендыі: 1 — 12 месяцаў;
  • навукова-даследчыя работнікі і работнікі ў сферы мастацтва, якіх згодны прыняць адна з навукова-даследчых арганізацый ці няўрадавая арганізацыя ў Славакіі на лектарскую стажыроўку або правядзенне навукова-даследчай / мастацкай працы ў Славакіі. Працягласць стыпендыі: 1 — 12 месяцаў.

Памер штомесячнай стыпендыі:

  • студэнт вну — 350 еўра;
  • аспірант — 580 эўра;
  • выкладчык вну / навукова-даследчы супрацоўнік ці супрацоўнік у сферы мастацтва — 580 Еўра;
  • выкладчык вну з вопытам / старэйшы навукова-даследчы супрацоўнік / супрацоўнік у сферы мастацтва — 850 еўра;
  • супрацоўнік са званнем кандыдата навук (або эквівалента) і адначасова з вопытам працы ў якасці выкладчыка вну, навукова-даследчага супрацоўніка або супрацоўніка ў сферы мастацтва (з 10-гадовым досведам) — 1000 Еўра.

Падача дакументаў

Заяўкі падаюцца анлайн на сайце scholarships.sk. Анлайн-сістэма для падачы заявак адкрыта цягам 6 тыдняў да дэдлайну падачы заявак. Бланк заяўкі можна запаўняць толькі пасля адкрыцця анлайн-сістэмы.

Пасля запаўнення заяўкі на стыпендыю (у славацкай, ангельскай, французскай, гішпанскай або рускай версіі) неабходна далучыць ў анлайн-сістэму ўсе неабходныя дакументы. Арыгіналы дакументаў, пазначаныя зорачкай (*), неабходна даслаць у SAIA да названай даты на адрас:

SAIA, no, │ Námestie slobody 23 │ 812 20 Bratislava 1 │ Cлавацкая Рэспубліка

Заяўкі прымаюцца да:

  • 30 красавіка (да 16.00 гадзін CET) — стажыроўкі на наступны акадэмічны год;
  • 31 кастрычніка (да 16.00 гадзін CET) — стажыроўкі на зімовы семестр бягучага акадэмічнага года.

Пералік дакументаў, неабходных для анлайн-заяўкі на стыпендыю для замежных студэнтаў і аспірантаў:

  • жыццярыс;
  • матывацыя;
  • студэнт — падрабязная праграма навучання (з указаннем даты пачатку і працягласці стажыроўкі);
  • аспірант — падрабязная даследчая праграма (з указаннем даты пачатку, працягласці і графіку працы);
  • 2 рэкамендацыйныя лісты ад выкладчыкаў (для студэнтаў);
  • адзін рэкамендацыйны ліст ад свайго навуковага кіраўніка (для аспірантаў);
  • падцверджанне ад вну аб тым, што кандыдат з’яўляецца студэнтам як мінімум 6га семестра навучання ў гэтай вну, або падцверджанне аб прыёме на аспірантуру (*);
  • завераная копія дыплома бакалаўра або магістра і пасведчанне аб дзяржаўных іспытах;
  • аспірант — спіс публікацый;
  • ліст-запрашэнне славацкай вну або навукова-даследчага інстытута. Яго неабходна прад’явіць на афіцыйным бланку прымаючай ўстановы з пячаткай і подпісам адказнай асобы (*).

Пералік дакументаў, неабходных для анлайн-заяўкі для замежных выкладчыкаў і навуковых работнікаў:

  • жыццярыс;
  • падрабязная прафесійная праграма (з указаннем даты пачатку, працягласці і графіку працы);
  • копія дыплома аб прысуджэнні вучонай ступені;
  • спіс публікацый;
  • запрашэнне славацкай вну або навукова-даследчага інстытута (з указаннем тэрміну рэалізацыі стажыроўкі). Запрашэнне неабходна прад’явіць на афіцыйным бланку з пячаткай і подпісам адказнай асобы (*).

(*) Арыгіналы дакументаў, пазначаных зорачкай, неабходна даслаць па пошце да названай даты прыёму ў SAIA.

Больш інфармацыі на сайце www.stipendia.sk.