Вучыцца, каб дзейнічаць: кампанія-Караван

У кастрычніку ва ўсіх абласцях Беларусі пройдзе грамадская кампанія «Вучыцца, каб дзейнічаць», накіраваная на папулярызацыю нефармальнай і грамадзянскай адукацыі ў рэгіёнах Беларусі.

Калі: 18-28 кастрычніка 2018.
Дзе: Беларусь.

Кампанія пройдзе ў фармаце Каравана –арганізаванага перамяшчэння групы экспертаў, арганізатараў і валанцёраў – і будзе складацца з цыкла мерапрыемстваў (прэзентацый, майстар-класаў, адкрытых дыскусій, круглых сталоў) у розных кутках Беларусі.

Караван «Вучыцца, каб дзейнічаць» пройдзе праз Віцебск, Мінск, Гомель, Гродна, Брэст, Любань, Бабруйск, в. Панямонцы, г.п. Лынтупы.

Караван «Вучыцца, каб дзейнічаць» накіраваны на грамадскае абмеркаванне пытанняў даступнасці дадатковай адукацыі дарослых у беларускіх рэгіёнах і пашырэнне міжсектарнага дыялогу, а таксама ўмацаванне супрацоўніцтва паміж некамерцыйнымі арганізацыямі, ініцыятыўнымі групамі, органамі мясцовай улады, установамі адукацыі, навукі, культуры і СМІ.

Апроч абмеркавання актуальных праблем і перспектыў іх вырашэння ў мерапрыемствах Каравана будуць прадстаўлены вынікі 17 міні-праектаў, у ходзе якіх мясцовыя правайдэры нефармальнай адукацыі арганізоўвалі навучанне для людзей з абмежаваннямі, развівалі цэнтры дадатковай адукацыі ў сельскіх рэгіёнах, павышалі кваліфікацыю трэнерскага супольнасці, выпрацоўвалі рэкамендацыі па развіцці адукацыі дарослых у канкрэтных раёнах.

Арганізатары – Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб’яднання «Deutscher Volkshochschul – Verband e.V.» (Федэратыўная Рэспубліка Германія) у Рэспубліцы Беларусь і Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.