Вучыцца весці журналісцкія расследаванні разам з БАЖ

398

ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» запрашае на бясплатны дыстанцыйны профільны курс “Журналісцкае расследаванне ў час лічбавых тэхналогій”. Курс распачнецца 24 лістапада ўстаноўчай сесіяй ў Мінску і завершыцца 20 студзеня ў Вільні. Паміж гэтымі датамі пройдуць чатыры дыстанцыйных модуля і трэнінг-інтэнсіў у Мінску.

У межах курсу «Журналісцкае расследаванне ў час лічбавых тэхналогій» вядомыя журналістырасследавальнікі, сярод якіх Арцём Гарбацэвіч (“Наша ніва”) – пераможца “Вольнага слова” ў намінацыі “Журналісцкае расследаванне”, Уладзімір Кавалкін – кіраўнік праекта “Кошт урада”, Мікалай Кванталіані – эксперт па лічбавай бяспецы, падзеляцца сваім досведам і ідэямі.

На занятках навучэнцы, апроч іншага, атрымаюць інсайдарскія падказкі:

  • як карыстацца базамі звестак, створанымі журналістамі-расследавальнікамі;
  • як ідэнтыфікаваць асобу з дапамогай спецыяльных тэхналогій;
  • як злавіць карупцыянера ў сеціве.

Да дзелу запрашаюцца:

  • журналісты;
  • студэнты факультэтаў журналістыкі.

Умовы:

Удзел у курсе бясплатны. Падаць заяўку на ўдзел у курсе можна да 19 лістапада (24:00) па спасылцы.

Падрабязней пра дыстанцыйны курс “Журналісцкае расследаванне ў час лічбавых тэхналогій” тут.