Вучымся на памылках!

426

Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання (БАСС) абвяшчае пачатак конкурсу эсэ па тэме Маё самае няўдалае сумоўе.

Ініцыятары: накірунак HeadHunter BOSS.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвотныя.

Патрабаванні да работ:

  • інфарматыўнасць, наяўнасць дэталяў, важных для разумення сітуацыі;
  • аб’ём – 2-6 старонак А4, шрыфт – 12, Times New Roman, праз 1 інтэрвал, абзацны водступ – 1,25 см. Палі – злева 2,5 см; справа, зверху і знізу па 2 см, выраўнаванне па шырыні.
  • інфармацыя пра аўтара (у пачатку эсэ): прозвішча, імя, імя па бацьку, навучальная ўстанова, курс (месца працы, пасада), кантактныя дадзеныя ўдзельніка (тэлефон, e-mail).

Узнагароды:

Пераможцы атрымаюць каштоўныя ўзнагароды ад партнёраў конкурсу: вучэбнага цэнтра Новое завтра, IT-кампаніі Веб-мир, прафесійнай сацыяльнай сеткі Rabotun.by, інтэрнэт-крамы akkum.by, турыстычна-адукацыйнай кампаніі Интеркомтур.

Абвяшчэнне вынікаў – 3 красавіка. Пераможцу вызначыць прафесійнае журы і незалежныя HR-спецыялісты. Лепшыя гісторыі будуць апублікаваны ў зборніку эсэ.

Эсэ прымаюцца да 20 сакавіка па электроннай пошце job.hhb@gmail.com.

За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся, калі ласка, да каардынатара конкурсу Кацярыны Бялевіч: тэлефон +375292931790 (МТС) ці e-mail 17kate.bel@gmail.com.

Больш падрабязнасцей можна знайсці па спасылцы.