Вучыся імправізуючы: новы трэнінг ImproWise

ImproWise запрашае трэнераў, моладзевых работнікаў, моладзевых лідараў і настаўнікаў на навучальны курс па імправізацыйным тэатры.

Калі: 25 верасня – 1 кастрычніка 2017 года.
Дзе: Халлакё, Вугоршчына.

У праграме:

  • прынцыпы імправізацыйнага тэатра;
  • натхненне і давер да партнёра па сцэне;
  • актыўная прысутнасць і высокі ўзровень увагі;
  • станоўчае стаўленне і прыняцце;
  • балансаванне паміж гнуткасцю і рашучасцю;
  • распрацоўка персанажаў;
  • імправізацыя.

Што атрымаюць удзельнікі:

  • навучацца рызыкаваць і ўспрымаць памылкі як важныя элементы навучання;
  • знізяць трывожнасць і павысяць узровень ўпэўненасці ў сабе;
  • разняволяць творчасць
  • атрымаюць магчымасць развіць навыкі міжасобасных зносін, напрыклад, актыўнае слуханне, рашэнне праблем і г.д.;
  • даведаюцца, як выкарыстоўваць метады імправізацыі і гульні ў працы з моладдзю.

Фінансавыя ўмовы

Кошт навучання складае 340 € для людзей з аплочваемай працай, 290 € – для студэнтаў і валанцёраў. Унёсак пакрывае наступныя выдаткі:

  • размяшчэнне ў вёсцы сусветнай спадчыны ЮНЭСКА Халлакё;
  • харчаванне ў адпаведнасці з патрэбамі і асаблівасцямі;
  • выкарыстанне трэнажорнай залі з высокаякасным абсталяваннем;
  • навучальныя матэрыялы (нататкі, рэкламныя праспекты і г.д.).

Унёсак не пакрывае выдаткі на праезд, візу і страхоўку. Арганізацыя дае запрашэнне і дапамагае з атрыманнем візы.

Дэдлайн падачы заяўкі – 1 ліпеня 2017 года.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.