Вялікая Хартыя Ўніверсітэтаў альбо Балонская дэкларацыя?

Моладзевыя амбасадары Беларусі запрашаюць на семінар “Magna Charta Universitatum у беларускай адукацыі”.

Вялікая Хартыя Ўніверсітэтаў – што гэта за дакумент? Чым ён адрозніваецца ад асноў Балонскай дэкларацыі, якую Беларусь падпісала год таму? І чаму ўніверсітэты ўсяго свету імкнуцца яе падпісаць?

12 траўня ўсе ахвотныя запрашаюцца на пляцоўку Цэнтра развіцця студэнцкіх ініцыятыў, каб абмеркаваць Хартыю, яе каштоўнасці і перавагі для студэнтаў і выкладчыкаў.

Лакацыя – Мінск, вуліца Кастрычніцкая, 19б, офіс 204. Пачатак а 18:00.

На семінары вы даведаецеся, якія ўніверсітэты Беларусі ўжо падпісалі Magna Charta і што яны думаюць пра свой уваход. У сваю чаргу арганізатары падзеляцца досведам прасоўвання дакумента ва ўніверстэтцкай супольнасці і распавядуць, чаму важна надзяляць гэтаму час і ўвагу.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты ўніверсітэтаў, а таксама ўсе зацікаўленыя.

Уваход вольны.