Вялікі саміт у Эміратах для лідараў новага пакалення
- 30.11.2016
- Іншае

- моладзь ад 18 да 35 гадоў
- Аб'яднаныя Арабская Эміраты
- 23-27 красавіка 2017
- ангельская
- 23.12.2016
- summit2017.y2yinitiative.org
Youth to Youth Initiative і GADHA Initiatives Group for Youth шукае ўдзельнікаў на 3-ці міжнародны моладзевы саміт.
Калі: 23-27 красавіка 2017 года.
Дзе: Дубаі, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты.
Будучы саміт прысвечаны тэме, як моладзь можа ствараць сацыяльныя інавацыі і будаваць устойлівую будучыню з дапамогай інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій. Мерапрыемства збярэ 150 міжнародных і 50 лакальных лідараў, больш за 30 дасведчаных спікераў і гасцей, якія разам будуць абмяркоўваць праблемы, шукаць з іх выйсце і распрацоўваць сумесныя планы на будучыню.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- грамадзянства любой краіны свету;
- узрост – ад 18 да 35 гадоў;
- дэманстраваць моцныя міжасобасныя скілы і патэнцыял стаць лідарам у сваёй супольнасці;
- мець прагу да стварэння пазітыўных сацыяльных зменаў;
- мець досвед актыўнай працы ў палітыцы (лакальнай, нацыянальнай альбо міжнацыянальнай), грамадскіх арганізацыях, медыях, бізнэс-сектары ды інш;
- добра валодаць пісьмовай і вуснай ангельскай.
Фінансавыя ўмовы
Унёсак за ўдзел складае 300 еўра, якія ўключаюць выдаткі на пражыванне, харчаванне, матэрыялы для сесій. Выдаткі на праезд і візу удзельнікі пераймаюць на сябе.
Усе падрабязнасці, у тым ліку пра тое, як падаць заяўку, шукайце па спасылцы.