Выдатная праца ў Беларусі!

Офіс Рэзідэнта-каардынатара ААН у Беларусі шукае спецыяліста па каардынацыі.

Рэзідэнт-каардынатар ААН займаецца пытаннямі бягучай дзейнасці Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Беларусі (уключна з пытаннямі працы агенцый ААН, дзейнасці фундацый ААН і праграмаў) і з’яўляецца прадстаўніком Генеральнага сакратара Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у краіне і лідарам краінавай каманды ААН. Асістэнт па каардынацыі мусіць падрымліваць эфектыўнасць працы Офіса Рэзідэнта-каардынатара ААН у Беларусі: аказваць адміністрацыйную, арганізацыйную, аналітычную і сакратарскую падтрымку.

Асістэнт па каардынацыі мусіць дапамагаць з аналізам палітычных, сацыяльных і эканамічных тэндэнцый, маніторынгам выканання краінавых праграм інш.

Асістэнт удзельнічае ў падрыхтоўцы візітаў і сустрэч высокага ўзроўню, займаецца падрыхтоўкай спецыялізаванай дакументацыі (кантрактаў, перакладаў, фінансавых дакументаў, афіцыйных лістоў і г.д.). Асістэнт дапамагае рыхтаваць форумы і мерапрыемствы з удзелам медыяў, недзяржаўных арганізацый і супольнасцей па пытаннях, якія адносяцца да праблематыкі ААН, а таксама рабіць маніторынг узгадвання ААН у медыях, афіцыйных заявах і г.д.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • вышэйшая адукацыя па спецыяльнасці “Міжнародныя дачыненні”, “Грамадскія навукі”, “Камунікацыя”;
  • выдатнае валоданне ангельскай і рускай мовамі (вольнае валоданне беларускай мовай з’яўляецца перавагай);
  • мінімум 2 гады прафесійнага адміністрацыйнага досведу на нацыянальным узроўні (досвед працы ў міжнародных арганізацыях ёсць перавагай).

Тэрмін кантракту – 1 год (з магчымасцю працягу – у залежнасці ад узроўню выканання абавязкаў і бюджэту арганізацыі).

Дэдлайн – 13 красавіка 2016 года. Падрабязнасці – тут.

Паводле by.odb-office.eu