Выдатная праграма для выбітных маладых прафесіяналаў

Маладыя прафесіяналы запрашаюцца да ўдзелу ў стыпендыяльнай праграме Atlas Corps у Злучаных Штатах.

Праграма для спецыялістаў з усяго свету ладзіцца 3 разы на год (тэрмін праграмы для кожнага стыпендыята складае 6-18 месяцаў). Удзельнікі будуць працаваць у адной з гасцявых арганізацый – тут стыпендыят мае магчымасць развіць свае лідарскія якасці, засвоіць лепшыя некамерцыйныя практыкі і г.д.

Праграма скіравана на развіццё лідарства, прамоўцыю інавацый, умацаванне арганізацый, вырашэнне значных сацыяльных пытанняў.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост – да 35 гадоў;
  • мінімум 2-гадовы досвед працы ў некамерцыйным або грамадскім сектары (НДА);
  • скончаная ступень бакалаўра;
  • добрае валоданне ангельскай мовай.

Фінансавыя ўмовы

Штомесячная стыпендыя складае 1,46 тысяч даляраў ЗША. Апроч гэтага, арганізатары забяспечваюць медыцынскую страхоўку, авіяквіткі, візы, пакрыццё пражывання, харчавання, выдаткаў на мясцовы транспарт.

Інфармацыя пра ўмовы і працэс падачы заяўкі – па спасылцы.

Паводле by.odb-office.eu