Выдатная вакансія ад ЮНІСЭФ

ЮНІСЭФ у Беларусі запрашае да супрацоўніцтва каардынатара і кансультантаў па распрацоўцы і ўкараненні інфармацыйнай стратэгіі па прамоўцыі здаровага ладу жыцця і прафілактыцы дзіцячага траўматызму.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • вышэйшая адукацыя ў галіне распрацоўкі інфармацыйных і камунікацыйных стратэгій (адпаведны досвед у распрацоўцы такіх стратэгій у галіне аховы здароўя з’яўляецца перавагай);
  • веданне лепшых нацыянальных і сусветных мэтодык інфармацыйнай працы з разнастайнымі мэтавымі групамі;
  • аналітычныя і арганізатарскія здольнасці;
  • досвед тэставання інфармацыйных прадуктаў;
  • творчы падыход, ініцыятыўнасць.

Істотнай перавагай з’яўляецца досвед працы з ЮНІСЭФ і іншымі агенцыямі ААН. Падрабязную інфармацыя пра вакансію глядзіце па спасылцы.

Каб узяць удзел у конкурсе на вакансію каардынатара, неабходна да 11 кастрычніка 2016 года адправіць свае рэзюмэ і фінансавую прапанову на е-адрас tmakarevich@unicef.org.

Паводле belngo.info