Выдатны шанец стаць «Паслом еўрапейскай моладзі»
- 13.09.2017
- Іншае

- актыўная моладзь ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў
- 2017-2018
- ангельская
- 15.09.2017
- euneighbours.eu
Маладым людзям з ЕС і Усходняга суседства ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў прапануецца падаць заяўкі, каб стаць «Паслом еўрапейскай моладзі» (YEA). У рамках праекта «Усходняе суседства EC» ініцыятыва накіраваная на актыўных і маладых людзей, поўных энтузіязму, якія свабодна валодаюць англійскай мовай і з’яўляюцца грамадзянамі ЕС або шасці Усходніх краін-суседзяў (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Рэспубліка Малдова, Украіна).
Кандыдаты павінны быць зацікаўлены ў справах ЕС і партнёрстве сваёй краіны з ЕС. Паспяховыя кандыдаты будуць удзельнічаць у інтэрактыўных і дыялогавых мерапрыемствах, і прадстаўляць моладзь сваіх краін. Яны будуць абменьвацца вопытам, абмяркоўваць пытанні, якія маюць непасрэднае дачыненне да моладзі, абменьвацца перадавым досведам і працаваць разам для лепшай будучыні для сваіх краін і рэгіёну.
Апошні тэрмін падачы заявак — 15 верасня. Больш падрабязную інфармацыю аб крытэрах адбору і працэсе падачы заявак можна знайсці тут.