Выдатныя стыпендыі для журналістаў

Журналістам з Беларусі прапануюцца стыпендыі Marion Gräfin Dönhoff для ўдзелу ў міжнароднай журналісцкай праграме.

Цягам двух месяцаў журналісты будуць працаваць у адной з нямецкіх рэдакцый. Такім чынам, яны атрымаюць магчымасць сфармуляваць персанальнае меркаванне пра актуальныя палітычныя, эканамічныя, культурныя працэсы і паўсядзённасць краіны.

Праграма пачынаецца ў кастрычніку 2016 года з 4-дзённай агульнай сустрэчы. Непасрэдна пасля гэтага пачынаецца 8-тыднёвая праца стыпендыята.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост – 23-35 гадоў;
  • быць сталым супрацоўнікам рэдакцыі (журналістам, рэдактарам) альбо журналістам-фрылансерам;
  • добрае валоданне нямецкай мовай.

Неабходныя дакументы:

  • жыццярыс з пашпартным фотаздымкам;
  • матывацыйны ліст;
  • тры прыклады ўласных публікацый;
  • журналісцкая экспертыза ад кіраўніка ўстановы альбо шэф-рэдактара, якая можа падтрымаць заяўку;
  • прэферэнцыі для медыяў, якія прымаюць стыпендыята.

Фінансавыя ўмовы

Стыпендыя складаецца з аднаразовай выплаты памерам 3 800 еўра. Гэтая сума мусіць пакрыць выдаткі на транспарт, страхаванне, харчаванне і жыллё.

Адрас, на які неабходна дасылаць заяўку:

IJP e.V.
Deutsch-Osteuropäisches Journalistenstipendium
Postfach 310746
10637 Berlin

Дэдлайн – 15 красавіка 2016 года.