Вебінар “Зрабіць сайт дасяжным для невідушчых – проста!”

Дасяжнасць інфармацыі – важны аспект дзейнасці арганізацый і ініцыятыў. Пандэмія COVID-19 яшчэ больш актуалізавала пытанні дасяжнасці інфармацыі для многіх груп і сутыкнула арганізацыі і ініцыятывы з новымі выклікамі.

Ці даступная інфармацыя на вашым сайце для невідушчых людзей? А ці можна неяк паўплываць на сітуацыю? Вебiнар Жывой бібліятэкі, які пройдзе 29 ліпеня, дапаможа зразумець гэта і даведацца пра некаторыя простыя спосабы павелічэння дасяжнасці вашага інтэрнэт-рэсурсу.

На вебiнары вы даведаецеся:

  • пра спосабы стварэння зручных інтэрнэт-рэсурсаў для невідушчых карыстальнікаў;
  • пра саміх невідушчых карыстальнікаў;
  • пра добрыя і дрэнныя практыкi, якія ўплываюць на дасяжнасць інфармацыі. 

Вы атрымаеце інфармацыю з першых рук: ад невідушчага карыстальніка сеткі Інтэрнэт. Вебiнар праводзіць Аляксандр Севярын. Невідушчы інструктар, які на працягу 15 гадоў навучае невідушчых карыстальнікаў працы з кампутарнай тэхнікай. Акрамя навучання, займаецца распрацоўкай праграмнага забеспячэння і вэб-сайтаў, выступае з дакладамі на тэму дасяжнасці інфармацыі для людзей з парушэннямі зроку.

Калі: 29 ліпеня, 16.00-18.00

Дзе: online, платформа Zoom

Рэгістрацыя адкрыта да 10:00 29 ліпеня па спасылцы. Калі вы запоўніце форму, то 29 ліпеня вам прыйдзе ліст са спасылкай на канферэнцыю ў Zoom.

Вебінар будзе карысным для некамерцыйных ініцыятыў і арганізацый, у якіх ужо ёсць свой сайт або плануецца яго распрацоўка, каб мець магчымасць зрабіць рэсурс больш дасяжным.

Арганізатары вебiнара: Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка” у партнёрстве з Офісам еўрапейскай экспертызы і камунікацыі і анлайн-часопісам CityDog.by у рамках ініцыятывы “ALL Inclusive”.

Падрабязная інфармацыя – на сайце Цэнтра “Жывая Бібліятэка.