Ведаеш ангельскую? Падвучы іншых!
- 14.09.2018
- Іншае
- моладзь з добрым валоданнем ангельскай мовай
- анлайн
- 2018 - 2019 год
- ангельская
- 25.09.2018
- telegra.ph
Бясплатныя курсы ангельскай мовы Uki English Challenge шукаюць валанцёраў і валанцёрак. У каманду шукаюць таленавітых маладзёнаў, якія у анлайн-фармаце змогуць ментарыць 33 навучэнцы з розным узроўнем ангельскай мовы.
Ментары могуць абраць любы накірунак працы:
- карэктаваць тэксты
- ствараць тэсты на веданне ангельскай мовы
- аналізаваць рэсурсы, абіраць з іх самыя актуальныя для розных груп студэнтаў і дапамагаць у стварэнні заданняў
- аналізаваць водгукі студэнтаў, адказваць на іх пытанні, даваць рэкамендацыі
- праводзіць аналітыку па прагрэсу студэнтаў
Што атрымліваюць ментары?
- магчымасць пракачацца ў арганізацыі працэса анлайн-навучання
- поўны доступ да рэсурсаў па вывучэнню ангельскай мовы
- рэкамендацыйны ліст
Патрабаванні да ментараў:
- упэўненае валоданне ангельскай мовай B2-C1-C2
- добрыя камунікатыўны і/альбо аналітычныя здольнасці
- магчымасць прысвячаць праекту хаця б 8 гадзін на тыдзень
Каб стаць ментарам, неабходна запоўніць заяўку да 25 верасня 2018.
Глядзіце таксама: