Веды-паці: British edition

Каманда сайта Adukacyja.info запрашае ўсіх зацікаўленых і апантаных Вялікабрытаніяй на чарговую Веды-паці, тэма якой – навучанне ў Брытаніі.

Праект Веды-паці працягваецца! Паўсюль толькі і размоў пра Брытанію, і Adukacyja.info не адстае ад сусветнага трэнду. Канешне ж, мы за непарушныя брытанскія каштоўнасці: адукацыю, мову, традыцыі і наогул за ўсё тое, за што свет так любіць гэтую інтэлігентную краіну. Настаў час Веды-паці.British edition!

Завітвайце да нас у Траецкае прадмесце 13 ліпеня а 19:00 у Музей Максіма Багдановіча!

Там вас будуць чакаць:

  • расповед ад Амбасады Велікабрытаніі ў Мінску пра фантастычныя
    стыпендыі Брытанскага ўрада;
  • унікальны досвед выпускнікоў брытанскіх універаў;
  • брытанскія традыцыі;
  • прыгажосць ангельскай мовы і пераадольванне страху перад экзаменам IELTS ад
    International House;
  • нечаканыя забавы;
  • і, натуральна, ангельская гарбата!

Што рабіць вечарам у сераду? Без сумневаў, наведаць Веды-паці Брытанія
ад Адукацыі.Інфо!