ВеганСмена: штуршок да пачатку зменаў

269

Усе ахвотныя запрашаюцца на тры летнія вечары па культуры веганства.

Калі: 6, 13 і 20 жніўня, 18:00. Дзе: ЦЭХ.

Разабрацца са шматлікімі пытннямі па веганству прапануюць падчас майстар-класаў па гатаванню веганскіх страваў і абмеркавання найбольш важных бакоў этычнага харчавання.

Летнія сустрэчы прысвечаны наступным тэмам:

  • 6 жніўня, 18:00. ВеганСмена: Здароўе;
  • 13 жніўня, 18:00. ВеганСмена: Экалогія;
  • 20 жніўня, 18:00. ВеганСмена: Этыка.

У праграме на 6 жніўня:

  • прагляд відэалекцыі “15 вядучых прычын смерці”;
  • кавапаўза;
  • абмеркаванне фільма;
  • майстар-клас па гатоўцы ежы “этычны сняданак”.

Уваход вольны!

Больш падрабязнасцей па спасылцы.