Вельмі эфектыўна працуецца ў Вене
- 07.04.2016
- Іншае

- каардынатары, мэнэджары, навукоўцы
- Аўстрыя
- 13-17 чэрвеня 2016
- ангельская
- 21.04.2016
- inco-eap.net
13-17 чэрвеня 2016 года ў Вене ладзіцца летняя школа «Энергаэфектыўнасць. Міжнародны праектны мэнэджмент — ад тэорыі да практыкі».
Да ўдзелу ў навучанні запрашаюцца грамадзяне краін Усходняга партнёрства (Беларусі, Украіны, Малдовы, Грузіі, Арменіі, Азербайджана), Еўразвязу, а таксама асацыяваных з Еўразвязам краін.
Навучэнцы даведаюцца пра спецыфіку мэнэджменту навуковых праектаў, звязаных з праграмамі мабільнасці «Horizont 2020» і «Marie-Skłodowska-Curie Actions». У прыватнасці, пра магчымасці фінансавання ў межах «Horizont 2020», падрыхтоўку паспяховых прапаноў для «Horizont 2020», кіраўніцтва праектамі, у якіх працуюць міжнародныя каманды даследчыкаў.
Запрашаюцца маладыя даследчыкі (праектныя менеджэры), якія працуюць у камандах навукоўцаў у інстытутах сваіх краінаў і якія зацікаўлены ў міжнародным навуковым супрацоўніцтве, мэнэджменце сумесных праектаў, што фінансуюцца міжнароднымі даследчыцкімі праграмамі.
Вітаюцца навуковыя даследчыкі і праектныя мэнэджэры ў галіне энергаэфектыўнасці, бяспечнай энергетыкі і інш.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары пакрываюць усе выдаткі, звязаныя з удзелам у навучанні, і кампенсуюць праезд.
Кандыдаты на ўдзел мусяць запоўніць анлайн-заяўку.
Дэдлайн — 21 красавіка 2016 года. Падрабязнасці — па спасылцы.
Паводле by.odb-office.eu