Веснавы гендарны інтэнсіў ад ECLAB

Гендарны інтэнсіў — гэта 2 дні лекцый, майстар-класаў і варкшопаў на гендарную тэматыку. Лектар_кі і трэнер_кі з Беларусі, Швецыі і ЗША раскажуць пра гендарную роўнасць, маскуліннасці і квір. Удзельнікі і ўдзельніцы навучацца пісаць крэатыўныя тэксты на тэму гендара і адрозніваць карэктныя жарты ад дыскрымінуючых.

У першы дзень мы пагаворым пра суб’екты гендарнай тэорыі, пра тое, што гендарная тэорыя дае мужчынам і жанчынам і чаму раздзяленне на мужчын і жанчын сёння крытыкуецца. Другі дзень будзе прысвечаны прымяненню гендарных лінз на практыке, напрыклад, пры стварэнні тэкстаў, а таксама выяўленню і крытыке некарэктнага гумару.

Удзел у ва ўсіх мерапрыемствах інтэнсіва не абавязковы, але пажаданы. У форме рэгістрацыі вы можаце абраць тыя мерапрыемствы, якія вас цікаваць больш за ўсё альбо наведаць усе. Удзел бясплаты, папярэнаяя рэгістрацыя абавязкова

Падрабязную праграму можна знайсці тут.

Калі: 12-13 траўня

Дзе: Мінск, вул. Кастрычніцкая, 19б, 3-й паверх