Веснавы набор на Акадэмію студэнцкага лідарства

Самая вядомая адукацыйная праграма для студэнцкіх актывістаў і актывістак вяртаецца з новым наборам! Рэгістрацыя ўжо адкрыта. Заяўкі прымаюцца да 20.02.19.

Што такое Акадэмія?

– Старэйшая моладзевая праграма для студэнцкіх актывістаў. Працуем з 2012 году, маем больш за 200 выпускнікоў і выпускнічак
– Лекцыі пра студэнцкі рух, правы чалавека, Балонскі працэс і іншыя каштоўнасныя блокі
– Развіццё софт скілз: распрацоўка сваёй ідэі, публічныя выступы, праца ў сацыяльных сетках, тайм-менеджмент, перамовы і іншае
– Адукацыйны візіт у Еўропу за новым досведам, ведамі і кантактамі

У праграме:

  • Тэорыя: як быць сапраўдным студэнтам
У рамках праграмы мы пазнаёмімся з базавымі ведамі для кожнага студэнта: Балонскі працэс і Еўрапейская Прастора Вышэйшай Адукацыі, даведаемся, як там вучацца студэнты за мяжой, што такое сапраўдны ўніверсітэт і якая яго роля ў грамадстве, пазнаёмімся з канцэпцыяй правоў чалавека і студэнцкім рухам Беларусі.
  • Практыка: ад ідэі да поспеху
Мы дамо табе адказы на пытанні: як сфармуляваць ідэю, дзе знайсці рэсурсы для рэалізацыі, як атачыць сябе аднадумцамі, як не спыняцца на дасягнутым і рабіць сваю справу на 100%.
  • Асабісты ўзрост: стань лепш у тым, што табе падабаецца
Мы дапаможам табе ў тваёй справе і ты станеш лепш у такіх сферах, як вядзенне суполак у сацыяльных сетках, напісанне артыкулаў, публічныя выступы і арганізацыя свайго часу. Навыкі, якія важныя для дасягнення тваіх мэт.

Перавагі праграмы

  • За 3 месяцы ты атрымаеш базавыя навыкі лідарства і веды ў сферы сучаснай адукацыі
  • Возьмеш удзел у рэалізацыі праектаў, якія рэальна паўплываюць на грамадства
  • Гэта абсалютна бясплатна, і атрыманыя навыкі дапамогуць табе на працягу ўсяго жыцця
  • Падчас праграмы паспрабуеш сябе ў розных ролях і знойдзеш тое, што табе сапраўды падабаецца
  • Пазнаёмішся з перадавым досведам лепшых грамадскіх арганізацый
  • Зможаш рэалізаваць уласны праэкт з дапамогай Беларускага нацыянальнага студэнцкага саюзу
Каго мы чакаем?
  • Неабыякавых
Ты не праходзіш міма тых, хто патрабуе дапамогі і падтрымкі. Ты бачыш праблемы і стараешся іх вырашыць. Ты не можаш закрыць вочы на існуючыя недахопы нашай сістэмы адукацыі!
  • Вядучых за сабой
Ты нефармальны лідар сваёй навучальнай групы? Можа быць ты стараста, актыўны чалец прафзвяза ці студэнцкага саюза? Ты ўмееш арганізоўваць і весці за сабой людзей?
  • Актыўных
Ты падмацоўваеш свае словы рэальнымі справамі. Ты робіш, але не жалішся. Ты рэалізуеш, а не балбочаш. Ты плануеш, а не марыш!
Адказваем на твае пытанні
  • Колькі гэта каштуе?
Гэта бясплатна, наша праграма пакрывае выдаткі на твой праезд да месца навучання, пражыванне і харчаванне.
  • Хто арганізуе?
Арганізатарам выступае беларускі нацыянальны студэнцкі саюз – Задзіночанне беларускіх студэнтаў (ЗБС).
  • Працягласць навучання?
Першы занятак адбудзецца на пачатку сакавіка, апошні – напрыканцы траўня. Усяго будзе 2 семінара, 6 лекцый, адукацыйны візіт і выпускны.
  • Дзе паглядзець праграму?
Мы высылаем праграму ўсім, хто наведаў уводны занятак для ўдзелу ў праграме, тады ж ты зможаш задаць пытанні, якія цябе цікавяць.

Чытай больш на нашым сайце.