Выклікі дэмакратычных інавацый: летняя школа ў Бельгіі

Універсітэт Святога Луіса сумесна з Лувенскім каталіцкім універсітэтам (Бельгія) запрашаюць на летнюю школу “Дэмакратычныя інавацыі ў Еўропе і Еўразвязе”.

Калі: 21-25 жніўня 2017 года.
Дзе: Брусэль, Бельгія.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты магістратуры і PhD-студэнты з усяго свету.

Летняя школа прадставіць удзельнікам разуменне дэмакратычных інавацый. Студэнты дэтальна абмяркуюць іх эфект на актыўнасць і ўдзел супольнасці, сістэмы, палітыкі і грамадскасці.

Мэта школы – вызначыць і ацаніць перавагі, недахопы, функцыянаванне і выклікі дэмакратычных інавацый у сучасных дэмакратыях.

Удзельнікі будуць мець магчымасць прэзентаваць свой уласны праект / даследаванне і абмеркаваць яго падчас фінальнага варкшопу. Летняя школа імкнецца стаць месцам інтэракцыі і карысных дыскусій пра дэмакратычныя інавацыі.

Фінансавыя ўмовы

Унёсак за ўдзел складае 50 еўра. Гэтая сума пакрывае пражыванне, харчаванне, кава-брэйкі і ўсе вучэбныя актыўнасці.

Як падацца

Кандыдатам неабходна даслаць матывацыйна ліст і CV на е-адрас min.reuchamps@uclouvain.be.

Дэдлайн – 1 красавіка 2017 года.