Вылечыць свае праблемы ў юрыдычнай клініцы

Абвяшчаецца набор кансультантаў на стажыроўку ў юрыдычную клініку.

Ты  студэнт-юрыст і хочаш рэальна дапамагаць іншым, выкарыстоўваючы атрыманыя веды? Прыходзь на стажыроўку ў юрыдычную клініку МПГ “Студэнцкая Рада”.

Падчас стажыроўкі кансультанты будуць працаваць з электроннымі зваротамі студэнтаў па розных пытаннях адукацыі:

  • паступлення і навучання ва ўніверсітэце;
  • атрымання льготаў;
  • размеркавання і пераразмеркавання;
  • пераводу ў іншыя ВНУ і г.д.

Акрамя таго, кансультанты атрымаюць магчымасць узяць удзел у стварэнні аналітычных матэрыялаў па правах студэнтаў, а таксама ў правядзенні маніторынгу іх парушэнняў.

У каманду юрыдычнай клінікі патрабуюцца не толькі студэнты, якія ўжо маюць першапачатковы досвед кансультавання, але і людзі, у якіх такі досвед адсутнічае. Дзейнасць юрклінікі даволі шырокая, таму патрэбны ў першую чаргу матываваныя студэнты, якія гатовы развівацца і атрымліваць вопыт у гэтай сферы.

Каб далучыцца да стажыроўкі, неабходна толькі запоўніць аплікацыйную форму.

Усе пытанні пра юрыдычную кансультацыю і набор кансультантаў дасылайце сюды: mr.barrister.com@gmail.com альбо students.rada@gmail.com.

Дэдлайн – 21 лютага 2016 года.

Бонусы для ўдзельнікаў юрклінікі

Кансультанты, якія будуць прымаць актыўны ўдзел у развіцці юрыдычнай кансультацыі, змогуць наведваць разнастайныя адукацыйныя семінары, трэнінгі і стажыроўкі ад арганізацыі «Студэнцкая Рада».