Вынікі 2017 і магчымасці 2018: адкрыццё года з ЗБС

Каманда Задзіночання Беларускіх Студэнтаў запрашае на прэзентацыю вынікаў сваёй працы ў 2017 і магчымасцей навучацца і развівацца ў 2018.

Калі: 1 кастрычніка 2017 года, 11:00.
Дзе: Komnata 3/0/2.

Каманда распавядзе:

  • пра акцыі салідарнасці, якія мы арганізавалі за апошні год;
  • пра часопіс “Студэнцкая думка” і як можна там публікавацца;
  • пра мерапрыемствы ЗБС;
  • пра адукацыйныя праграмы ў Беларусі і за мяжой, у якіх можна паўдзельнічаць з дапамогай ЗБС.

Уваход на мерапрыемствы вольны, але пажадана папярэдне зарэгістравацца.