Вырашыць балючыя пытанні ў Нямеччыне

Фундацыя Marion Dönhoff шукае стыпендыятаў на адмысловую праграму.

Фундацыя падтрымлівае адкрытыя, крытычныя дэбаты ў сферах экалагічнай журналістыкі, палітычнай экалогіі і ўстойлівага развіцця. Да ўдзелу запрашаюцца асобы і арганізацыі з былых краін Савецкага Саюзу, якія спецыялізуюцца ў гэтых абласцях.

Мэты праграмы:

  • стымуляваць крытычны аналіз і абмеркаванне праблем, рэлевантных устойлівасці і навакольнаму асяроддзю;
  • падтрымліваць крытычны усходне-заходне дыялог;
  • развіваць медыядэбаты пра гэтыя пытанні;
  • падтрымліваць рэгіянальныя і міжнародныя сеткі.

Стыпендыя прадугледжвае навучанне і адукацыйныя візіты ў Нямеччыну на перыяд да пяці месяцаў.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост – 25-38 гадоў;
  • прафесійны досвед і актыўнасць ў грамадзянскай супольнасці;
  • грамадзянства адной з краін былога СССР;
  • добрае валоданне ангельскай альбо немецкай мовай.

Як падацца

Каб стаць удзельнікам праграмы, неабходна падрыхтаваць на замежнай мове наступныя дакументы:

  • матывацыйны ліст (1 старонка);
  • апісанне праекту, які будзе аналізаваць пэўную праблему;
  • CV;
  • копію альбо скан пашпарту.

Дэдлайн – 1 студзеня 2016 г.

З дадатковымі пытаннямі можна звяртацца на е-адрас nina.koerner@succow-stiftung.de.

Падрабязнасці па спасылцы.