«Вышаградскія» стыпендыі на вучобу ў Польшчы, Чэхіі, Славакіі, Венгрыі

Вышаградская фундацыя прапануе стыпендыяльную праграму для магістрантаў, дактарантаў з краін Усходняга партнёрства для навучання і даследванняў у вышэйшых навучальных установах краін Вышаградскай групы (Чэхіі, Польшчы, Славакіі, Венгрыі).

Патрабаванне да кандыдатаў – грамадзянства Беларусі, Украіны, Грузіі, Малдовы, Арменіі або Азербайджана.

Тэрмін навучання мусіць складаць 1-2 семестры — для даследчыкаў, 4 семестры — для магістрантаў. Навучанне і даследчая праца могуць ажыццяўляцца ў любой акрэдытаванай установе вышэйшай адукацыі краін Вышаградскай чацвёркі.

Кандыдаты на момант падачы заяўкі мусяць скончыць мінімум 4 семестры (6 семестраў для бакалаўрыяту). Увесь перыяд дзеяння стыпендыяльнай праграмы неабходна правесці ў гасцявым універсітэце (стыпендыі выключаюць удзел у іншых праграмах і атрыманне паралельна іншай вышэйшай адукацыі).

Фінансавыя ўмовы

Памер стыпендыі – 2,3 тыс. еўра на семестр, выдаткі на пражыванне – 1,5 тыс. еўра на семестр. Магчыма атрыманне дадатковага гранту на падарожжа, калі кандыдат пражывае больш за 1,5 тыс. км ад месца навучання.

Падаць заяўку неабходна праз анлайн-платформу. Умовы падачы заяўкі і кантактную інфармацыю можна знайсці тут.

Дэдлайн – 31 студзеня 2017 года.

Глядзіце таксама: