Вышэйшая школа бізнэса ва Вроцлаве: конкурс на стыпендыю

Вышэйшая школа бізнэса ва Вроцлаве запрашае выпускнікоў школ да ўдзелу ў конкурсе на атрыманне стыпеныі на навучанне (ці зніжак) і бясплатныя курсы польскай мовы.

Удзельнікі могуць падавацца на адну з наступных праграм бакалаўрыяту:

  • кіраванне;
  • турызм і рэкрэацыя;
  • фінансы і бухгалтарскі ўлік.

Патрабаванні да ўдзельнікаў:

  • з’яўляцца выпускніком школы;
  • паходзіць з Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Расіі ці Ўкраіны;
  • добра валодаць польскай мовай – мова навучання.

 Этапы конкурсу: 

  1. Рэгістрацыя ўдзельнікаў. Дэдлайн запаўнення анкеты – 18 красавіка 2017;
  2. Пасля рэгістрацыі ўдзельнікам трэба будзе прайсці анлайн-тэст да 20 красавіка 2017;
  3. Фінальны экзамен – 7 траўня 2017.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.