Выстава аднаго дня “Адносная вільготнасць”

18 жніўня з 12.00 да 21.00 у Галерэі сучаснага мастацтва “Ў” (вул.Кастрычніцкая 19) адбудзецца аднадзённая выстава “Адносная вільготнасць”, якая стала вынікам штогадовага пленэру праекта EVAa project, які праводзіцца ГА “Экадом” сумесна з галерэяй сучаснага мастацтва “Ў” і кааліцыяй “Чыстая Балтыка” ва  ўнікальным месцы – на хутары возера Балдук.

На працягу тыдня мастакі з Беларусі, Італіі, Расіі разам з эколагамі, мясцовымі жыхарамі і актывістамі даследвалі, як вада праяўляе сябе не толькі ў прыроднай, але і сацыяльнай, і мастацкай прасторы. Праз паглыбленьне ў лакальны кантэкст, лекцыі і серыю дыскусій удзельнікі аналізавалі такія праблемы, як забруджванне паверхневых і падземных вод у Беларусі, праблемы мікрапластыка, захавання біяразнастайнасці вадаёмаў, рэк і балот, а таксама наш ўплыў на забруджванне Балтыкі і змяненне клімату. Выступаючы не проста асновай усяго жывога, але таксама неабходным элементам тэхналагічных працэсаў, вада сёння – субстанцыя, без якой немагчыма нават лічбавая рэальнасць (вада актыўна выкарыстоўваецца для вытворчасці энергіі і адводу цяпла ў працы інтэрнэт сэрвісаў).

18 жніўня 2019 года ў Галерэі сучаснага мастацтва “Ў” з 12.00 да 21.00 можна будзе пабачыць не толькі праекты ўдзельнікаў пленэру, але таксама самім “паглыбіцца ў ваду”.

Праграма аднадзённай выставы ўключае ў сябе:

  • Відэа-арт Сяргея Гудзіліна
  • Саўнд-арт Данілы Акімава
  • Інсталяцыі Bazinato, Анастасіі Ганчаровай і Варвары Суднік
  • Відэа-перформас Вольгі Маслоўскай
  • Фатаграфіі Ягора Войнава

Праграма мерапрыемстваў у межах выставы:

13.00 – Экскурсія па выставе

14.00 – лекцыя “Права на ваду” дырэктара “Цэнтра экалагічных рашэнняў” Яўгена Лабанава.

16.00 – Free drinks

17.00 – Калектыўнае дзеянне “Кіраваная малітва” – Bazinato

18.00 – Перформанс Ігара Корзуна