«Вывучай. Дзейнічай. Падзяліся»

Прадстаўніцтва Міжнароднай арганізацыі па міграцыі ў Беларусi сумесна з партнёрамі запрашае прыняць удзел у моладзевым летніку “Вывучай. Дзейнiчай.Падзялiся”, які прысвечаны праблеме сучаснага рабства – гандлю людзьмі.

Летнік  прапануе 5 інтэнсіўных і інтэрактыўных дзён майстар-класаў ды сустрэч з цікавымі людзьмі. На працягу тыдня эксперты і трэнеры раскажуць пра праблему гандлю людзьмі. Ва ўдзельнікаў будзе магчамасць разглядзець сумежныя пытаннi, такія як гендэрная роўнасць, хатні гвалт, ВІЧ / СНІД, а таксама абмеркаваць магчымасцi, якімi можна скарыстацца, каб зрабіць свой унёсак у барацьбу з гандлем людзьмі і дапамагчы выкараніць гэтую праблему.

«Вывучай. Дзейнічай. Падзяліся» – гэта магчымасць пагутарыць з экспертамі і медыйнымі персонамі пра праблему і магчымыя шляхі яе рашэння, даведацца пра відэаблоггінг, карысныя інструменты ў сацыяльных сетках, валанцёрства і лідэрства ды завесці карысныя знаёмствы.

Дзе? Спартова-аздараўленчы комплекс у 30 км ад Мінску.

Калі? 17-22 ліпеня 2017

Для каго? Да ўдзелу запрашаюцца актыўная моладзь, валанцёры і сацыяльныя работнікі з усіх рэгіёнаў Беларусі ва ўзросце 18-25 гадоў.

Ўсе выдаткі, звязаныя з удзелам, праездам, пражываннем і харчаваннем пакрываюцца арганізатарамі.

Падаць заяўку ды даведацца падрабязнасці можна па спасылцы. Дэдлайн 3 ліпеня.