Выйграй 600 еўра на падарожжа мары!

Фундацыя Zis прапануе моладзі з усяго свету выйграць грант на 600 еўра, каб самастойна арганізаваць паездку ў замежную краіну!

Патрабаванні:

  • 16-20 гадоў
  • Любая нацыянальнасць
  • Вы яшчэ не вучыцеся ва ўніверсітэце

Умовы падарожжа:

  • Падарожжа павінна быць накіравана на вывучэнне пэўнай тэмы / праблемы, абраных ўдзельнікамі
  • Гэта самастойнае падарожжа (едзеш сам*а)
  • Выдаткі пакрываюцца толькі грантам
  • Доўжыцца не менш за 4 тыдні
  • Пералёт самалётам не дазволены
  • Падарожжа ў месцы ўзброеных канфліктаў немагчымае
  • У кожнага ўдзельніка будзе асабісты ментар, які дапаможа арганізаваць паездку па электроннай пошце.
  • Пасля паездкі ўдзельнік павінен падрыхтаваць справаздачу (не менш за 8000 слоў) або дзённік сваёй паездкі на англійскай / нямецкай мове.

Як падаць заяўку:

Запоўніце заяўку на сайце (да 15.02.2020)
Бацькі павінны запоўніць форму згоды (для ўдзельнікаў любога ўзросту).

Больш інфармацыі на сайце.