Watch Docs Belarus: фестываль дакументальнага кіно па правах чалавека
- 08.12.2017
- Іншае
- усе ахвотныя
- Мінск
- 14-17 снежня 2017 года
- беларуская, руская
- 17.12.2017
- watchdocs.by
Фестываль Watch Docs Belarus запрашае да прагляду дакументальнага кіно сусветнага ўзроўню, а таксама да ўдзелу ў серыі мерапраемстваў.
Калі: 14-17 снежня 2017
Дзе: кінатэатр Мір, Цэнтр культурных інавацый Оk16, Гістарычная майстэрня
Галоўная місія Фестываля – прыцягнуць увагу да найбольш актуальных падзей сучаснасці і стварыць прастору для іх абмеркавання. Фільмы і дыскусіі сёлета прысвечаныя 3 асноўным тэмам: папулізму, памяці і вялікаму свету.
Дакументальныя гісторыі з розных куткоў свету, што будуць паказаныя за 4 дні Watch Docs Belarus, не толькі цікавыя самі па сабе, але і сугучныя таму, што адбываецца ў Беларусі. Менавіта таму пасля паказаў каманда прапануе глядачам узяць удзел у спецыяльных падзеях Фестываля.
Спецпадзеі Фестываля Watch Doc Belarus:
- адкрыццё Фестываля, 14 снежня, 18:30, кінатэатр “Мір”;
- дыскусія «Папулізм у сучасным грамадстве: чаму ён працуе і як», 15 снежня, 19:00, кінатэатр “Мір”;
- дыскусія “Чаму ГУЛАГ – дасюль актуальная з’ява”, 16 снежня, 13:00, кінатэатр “Мір”;
- абмеркаванне фільма “Чыстыя” разам з гульцамі каманды Крумкачы, 16 снежня, 15:00, кінатэатр “Мір”;
- кінаноч, 16 снежня, 23:59, Ok16;
- дыскусія “Героі беларускай архітэктурнай спадчыны”, 17 снежня, 15:00, кінатэатр “Мір”.
Фестываль не мае буйных спонсараў. Ён арганізаваны на сродкі, сабраныя краўдфандынгам, з дапамогай валанцёраў і па ініцыятыве грамадскай арганізацыі Звяно. Фестываль праводзіцца ў трэці раз.
Усе фільмы транслююцца на мове арыгіналу з субтытрамі па-руску або па-беларуску.
Тры фільмы, якія рэкамендуе каманда Watch Docs Belarus:
- Хто смяецца апошні – пра тое, як смех ратуе ад смерці. Расповяды выжылых у Халакосце.
- Спытай сэксперта – насычаная гумарам і сур’ёзнымі пытаннямі гісторыя 93-гадовага сэкс-кансультанта з Мумбаі.
- Рызыка – стужка, працуючы над якой рэжысёрка Лаўра Пойтрас максімальна блізка падыйшла да Джуліяна Асанжа. І ёй не спадабалася ўбачанае.
Больш інфармацыі пра фільмы па спасылцы.