WEASA запрашае на 10-дзённую школу

Абвяшчаецца прыём заявак на ўдзел у сёмай Варшаўскай Еўрапейска-Атлантычнай летняй Акадэміі (WEASA).

Калі: 7-17 ліпеня 2019 года.
Дзе: Варшава, Польшча.

Сёлетні кангрэс будзе факусавацца на наступных пытаннях:

  • алгарытмы і іх уплыў на нашу інфармацыйную інфраструктуру;
  • лічбавая, інфармацыйная і кібербяспека.

Арганізатары маюць намер пазнаёміць удзельнікаў з роляй лічбавых кампанентаў у бяспецы, эканоміцы і інфармацыйных тэхналогіях сучаснага свету.

Працоўная мова – ангельская.

Акадэмія запрашае ўдзельнікаў са сфераў публічнага адміністравання, навуковых колаў, СМІ і арганізацый грамадзянскай супольнасці.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • паходзіць з наступных краін: Арменіі, Азербайджану, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Украіны;
  • працаваць аналітыкам, навукоўцам, дарадчыкам, дзяржаўным службоўцам, журналістам, спецыялістам у прыватным сектары ці НДА;
  • цікавіцца пытаннямі еўрапейскіх інтэграцыйных працэсаў, дзяржаўных трансфармацый, трансатлантычнай супрацы, кібербяспекі, лічбавых медыяў, лічбавай эканомікі.

Падаць заяўку можна па спасылцы.

Дэдлайн – 31 сакавіка 2019 года.