WOW: стажыроўка ў Deutsche Welle

Deutsche Welle Akademie шукае маладых амбітных людзей з усяго свету, якія жадаюць атрымаць досвед працы ў міжнароднай тэлекампаніі.

Перыяд – 2017-2018. Лакацыі – Берлін і Бон, Нямеччына.

Акадэмія прапануе комплексную, выключна якасную праграму па журналістыцы для тых, хто добра валодае нямецкай і ангельскай, а таксама зацікаўлены ў падвышэнні свайго прафесійнага ўзроўню.

Яна скіравана на тое, каб прадставіць журналістам магчымасць навучыцца ўсім неабходным навыкам будучага: TV-мадэрацыі, мультымедыйнаму сторытэлінгу, журналістыцы дадзеных, кіраванню сацыяльнымі сеткамі і віртуальнай рэальнасцю – у форме семінараў, варкшопаў і курсаў ад DW-рэдактароў, карэспандэнтаў з бюро ў Вашынгтоне, Маскве і Брусэлі.

Кандыдаты таксама павінны мець скончаную вышэйшую адукацыю, досвед працы ў журналістыцы або марыць аб пераходзе з  ІТ-тэхналогій, эканомікі і навукі ў журналістыку.

Фінансавыя ўмовы

Цягам усяго перыяду стажоры будуць атрымоўваць заробак у памеры EUR 1590 на месяц  да выплаты падаткаў у першыя 6 месяцаў, потым ён можа павялічыцца.

Запоўніць заяўку можна па спасылцы.

Дэдлайн – 22 лютага 2017 года.