Як ацаніць патрэбы мэтавых груп анлайн?

Грамадскія арганізацыі ствараюць свае прадукты і паслугі для людзей. Але ці заўсёды гэта сапраўды трэба людзям? Ці дапамагае гэта вырашаць праблемы мэтавай групы? Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацыі запрашае на анлайн-варкшоп.

Мэта варкшопа – развіццё кампетэнцый, неабходных для ацэнкі патрэбаў мэтавых груп з выкарыстаннем анлайн-прыладаў.

У выніку варкшопа вы даведаецеся:

  • Чаму ацэньваць патрэбы – гэта выгадна ўсім
  • Як спытацца так, каб у пытанні не было адказу
  • Якія анлайн-прылады для ацэнкі патрэбаў можна выкарыстоўваць і што менавіта падыдзе мэтавай групе
  • Як уцягнуць мэтавыя групы ў падрыхтоўку ацэнкі патрэбаў
  • Што рабіць, калі нам сказалі не тое, што мы чакалі пачуць 🙂

Вядучыя: Святлана Зінкевіч, Валерыя Ваўкагонава (Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацыі)

Варкшоп пройдзе анлайн у праграме Zoom, колькасць ўдзельнікаў і ўдзельніц абмежавана 25 людзьмі. Падчас працы вы зможаце разлічваць на пастаянную зваротную сувязь. Частка варкшопа пройдзе ў малых групах.

Рэгістрацыя абавязковая і адкрыта да 23:59 13 красавіка:

Арганізатары варкшопа: Цэнтр разціцця эфектыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка» пры падтрымцы Офіса еўрапейскай экспертызы і камунікацый і анлайн-часопіса CityDog.by у межах ініцыятывы ALL Inclusive.