Як арганізаваць самы вялікі музычны фестываль у горадзе?

Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” працягне цыкл лекцый і сустрэч у рамках праекта “#999”: у Брэст прыедзе Ягор Рытвінскі – арганізатар фестывалю Stereo Weekend з Новым Радыё.

Калі: 6 кастрычніка 2018, 14:00.
Дзе: Брэст.

Ягор раскажа пра тое, як пасябраваць з буйным бізнесам, як ператварыць батанічны сад у музычную пляцоўку, а таксама падзеліцца спосабамі прыцягнення на фестываль 17 000 чалавек.

Пасля лекцыі будзе арганізавана публічная дыскусія па сучасных формах правядзення вулічных святаў. Пошук новых падыходаў да арганізацыі культурных мерапрыемстваў, абмеркаванне прапаноў па фармаце і праграме вулічных мерапрыемстваў, па тэмах, годных асвятлення падчас святкавання 1000-годдзя Брэста.

Для ўдзелу трэба зарэгістравацца.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.