Як Дабрачынны сацыяльны год, толькі дома: Kanikuli шукаюць валанцёра

Нямецкае аб’яднанне “Kanikuli” шукае валанцёра для працы з людзьмі, якія маюць інваліднасць.

Калі: верасень 2017 – жнівень 2018 года.
Дзе: Мінск, Беларусь.

Больш за 20 гадоў маладыя людзі прыязджаюць у Мінск на дабрачынны сацыяльны год, цягам якога працуюць у дамах-інтэрнатах для людзей з інваліднасцю. Больш за 10 гадоў таму яны пачалі арганізоўваць мерапрыемствы для дзяцей і моладзі падчас канікулаў, каб змяніць стаўленне ў грамадстве да людзей з інваліднасцю і рэалізаваць іх магчымасці весці паўнавартаснае жыццё ў грамадстве. Менавіта таму ў каманду шукаецца валанцёр з Беларусі, які будзе дапамагаць у праекце.

Галоўныя задачы валанцёра:

  • праца з дзецьмі і дарослымі, якія маюць інваліднасць, у дзяржаўных дамах-інтэрнатах Мінска;
  • арганізацыя і правядзенне аздараўленчых летнікаў;
  • рэалізацыя ўласнай канцэпцыі ў арганізацыі штотыднёвых мерапрыемстваў для жыхароў інтэрнату;
  • стажыраванне ў розных беларускіх арганізацыях, якія працуюць з людзьмі з інваліднасцю;
  • рэгулярныя справаздачы з фотаздымкамі і тэкстамі ў сацыяльных сетках і іншае.

Наўзамен аб’яднанне прапануе:

  • карысную і цікавую працу;
  • разнастайныя задачы і вялікую свабоду дзеянняў;
  • крэатыўнае атачэнне і новыя метады працы;
  • падтрымку кіраўніцтва і штотыднёвыя абмеркаванні для самаразвіцця;
  • семінары і кэмпы з міжнароднымі валанцёрамі;
  • аплочваецца пражыванне ў простым пакоі, харчаванне і кішэнныя выдаткі. Канкрэтныя лічбы можна спытаць па е-адрасе volunteer@kanikuli-ev.de.

Падаць заяўку неабходна наступным чынам: напісаць ліст, у якім будзе тэкст з адказам на пытанні.

Заяўкі прымаюцца да 18 чэрвеня. Напрыканцы месяца абраных кандыдатаў запросяць на сумоўе.