Як эфектыўна выкарыстоўваць веды і якія навыкі развіваць у сабе? BIC пачынае новы сезон

Business Intelligence Club запрашае на першыя заняткі ў новым сезоне.

Шмат інфармацыі і ведаў акаляюць нас, мноства курсаў, трэнінгаў і падручнікаў, якія мы вывучаем. Але навошта гэта патрэбна? Ці зможам мы выкарыстаць усе гэтыя веды? Як можна выкарыстоўваць іх у нашай будучай працы, ва ўласных праектах і бізнэсах? І галоўнае – якія ўменні неабходна развіваць менавіта табе?

На ўсе гэтыя пытанні каманда праекту разам з Ігарам Худніцкім дапаможа адказаць падчас дыскусіі і лёгкай гульні. А таксама ўдзельнікі даведаюцца, што іх чакае ў новым сезоне.

Калі: 16 лютага 2017 года.
Дзе: Мінск, вуліца Ленінградская, 20, 12-ы паверх, аўдыторыя 1202.

Уваход вольны, але неабходна прайсці рэгістрацыю.

Падрабязней пра вечар тут.